Ёрдзіс, Koska
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
...Калі ты захочаш напісаць мне ліст, то на канверце трэба будзе пазначыць: Ердзіс Берквіст, Сонечная вуліца, дом 1, Хагалунд. Гэта мой адрас. Я жыву ў найлепшым доме на самай лепшай з вуліц. Думаеш, я ўсё гэта прыдумала? Бо ясна ж, што Сонечная – найпрыгажэйшая назва для вуліцы, а найлепшы дом на найлепшай вуліцы, вядома ж, дом нумар адзін. Але я нічога не выдумляла, праўда! Вуліца і сапраўды называецца так. I наш дом САПРАУДЫ найлепшы на гэтай найлепшай вуліцы.
Мая сям’я – гэта мама, тата, Мар’яна і я. Ну і часам бабуля – мама майго таты. У нас цэлых два пакоі: маленькі і вялікі.
Мама з татам спяць у вялікім, а Мар’яна і я – у маленькім. Праўда, калі бабуля ў нас, то Мар’яна спіць на маленькай канапе ў кухні. Пакуль мама з татам працуюць, бабуля застаецца дома са мной і Мар’янай. А вось летам бабуля жыве ў сваім дамку ў вёсцы, і тады я прыязджаю да яе.
Мар’яна – гэта мая старэйшая сястра. Насамрэч яна даволі мілая. Мы сварымся не так часта, як некаторыя мае сяброўкі са сваімі братамі і сёстрамі. Тыя, здараецца, нават б’юцца, а мы проста дурэем і скочам у ложках перад сном. Але часам Мар’яна хоча пабыць адна. А яшчэ яна не дазваляе мне корпацца у сваіх рэчах… (канец фрагмента)
Товар | |
Автор | Висландер Ю. |
Количество страниц | 104 |
Обложка | твердая |
Изготовитель | Koska, РБ |
Рекомендуемые товары
36 і 6 катоў, Кнігазбор...
Як зацікавіць дзіця слухаць і чытаць кнігі на мове? Прымусам?Ці прапанаваць нешта незвычайнае, некла..
20.50 BYN
Птушка ўва мне ляціць, куды захоча, Koska...
Што рабіць, калі здаецца немагчымым жыць так, як чакаюць ад цябе іншыя? Што рабіць, калі адзіны, хто..
22.00 BYN
Яміна, Koska...
Кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы ды ілюстратаркі Эмы Адбоге маюць свой адметны стыль і атмасферу...
20.00 BYN